29 красавiка 2024, панядзелак, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: абстраляныя ўкраінскія верталёты ў Славянску

4

У ноч на 2 траўня ў Славянску былі збітыя два верталёта Мі-24 Узброеных Сіл Украіны.

У выніку абстрэлу двое вайскоўцаў загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Акрамя таго, стрэламі са стралковай зброі пашкоджаны верталёт Мі-8 армейскай авіяцыі Узброеных Сіл Украіны. У гэтым выпадку ахвяраў і пацярпелых няма, піша liga.net.

mil.gov.ua

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Сілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках