28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваная яшчэ адна перадсмяротная запіска Курта Кабэйна

1
Апублікаваная яшчэ адна перадсмяротная запіска Курта Кабэйна

Паліцыя Сіэтла прадставіла шырокай публіцы раней невядомую перадсмяротную запіску лідара культавага гурта Nirvana Курта Кабэйна.

Запіска была знойдзеная ў паперніку спевака адразу пасля самагубства, якое Кабэйн здзейсніў у 1994 годзе. Яе далучылі да матэрыялаў справы аб смерці музыкі, аднак змест ліста трымаўся ў таямніцы. У паліцыі Сіэтла адзначаюць, што почырк аўтара вельмі падобны на почырк лідара Nirvana, але калі ён пісаў гэтую запіску, пакуль не ўстаноўлена, піша Lenta.ru.

Пасланне пачынаецца з традыцыйнай вясельнай клятвы, якія жаніх і нявеста даюць адзін аднаму ў дзень шлюбу. Аднак затым Кабэйн у нецэнзурных выразах апісвае свой шлюб са спявачкай Кортні Лаў. У прыватнасці, ён абвінавачвае сваю жонку ў тым, што яна траціць яго грошы на наркотыкі і блуд (што менавіта мелася на ўвазе, Кабэйн не патлумачыў).

Тэкст «новой» запіскі ашаламляльна адрозніваецца ад апублікаванага раней перадсмяротнага паслання спевака. Ва ўжо вядомай версіі Кабэйн піша, што «адчувае віну перад сваімі блізкімі і прыхільнікамі», а таксама прызнаецца ў любові да Лаў. Яе прадстаўнікі пакуль ніяк не пракаментавалі другі ліст Кабэйна.

Курт Кабэйн быў знойдзены мёртвым у сябе дома ў Сіэтле 8 красавіка 1994 года, на чацвёрты дзень пасля смерці. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці музыкі стала самагубства. Нягледзячы на гэта, пытанне аб смерці лідара Nirvana дагэтуль актуальнае, у прыватнасці папулярнай з'яўляецца версія пра заказное забойства спевака. Прыватны дэтэктыў Том Гран, які працаваў на жонку музыканта, вылучыў шакавальную здагадку аб тым, што «замову» ажыццявіла сама Кортні Лаў. Гэтая версія, аднак, пацверджання не знайшла.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках