29 красавiка 2024, панядзелак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты марадзёрствуюць ў Луганску (Відэа)

10

У сетку выклалі відэа марадзёрства луганскіх сепаратыстаў у захопленых адмінбудынках.

Не паспеўшы захапіць абласны савет у Луганску, мясцовыя сепаратысты пачалі дзяліць маёмасць.

Як паведамляе «Укрінфарм» са спасылкай на крыніцу ў аблсавеце, ноччу з гаража актывісты «Луганскай народнай рэспублікі» забралі чатыры аўтамабілі: Toyota Avalon дзяржнумар ВВ 7777 АА, Daewoo Nubira дзяржнумар ВВ 9099 ВН (машына была замацаваная за абласной арганізацыяй ветэранаў), «Ніву» ВАЗ 2121-40 дзяржнумар ВВ 8297 АХ і мікрааўтобус Volkswagen дзяржнумар ВВ 0248 АН.

Унутры абласнога савета сепаратысты зладзілі адкрытае рабаванне. Малойчыкі з бітамі пераварочвалі змесціва шафаў у пошуках каштоўных рэчаў. Журналістам яны сказалі , што збіраюць трафеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках