29 красавiка 2024, панядзелак, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: У Данецк ляцяць людзі Пуціна

29
Тымчук: У Данецк ляцяць людзі Пуціна

У Данецк ляціць маскоўская дэлегацыя на чале з Уладзімірам Лукіным.

«Паводле аператыўных дадзеных суполкі «Інфармацыйны Супраціў», ва Украіну прыбывае высокапастаўлены прадстаўнік Пуціна - Лукін Уладзімір, які быў да сакавіка 2014 года ўпаўнаважаным па правах чалавека ў Расейскай Федэрацыі.

Разам з ім чартарным рэйсам у Данецк прыбывае яшчэ некалькі прадстаўнікоў Масквы», - паведаміў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Пра прыбыццё дэлегацыі МЗС Украіны апавешчаны не быў.

«Па нашых дадзеных, задача дэлегацыі - зрабіць гучныя абвінаваўчыя заявы па «грубых парушэннях правоў чалавека» з боку ўкраінскай улады і сілавікоў на ўсходзе Украіны», - паведаміў Тымчук.

Лукін быў прадстаўніком Пуціна, які прыбыў у Кіеў 20 лютага 2014 для ўдзелу ў перамовах паміж Януковічам і Майданам у якасці пасярэдніка ад РФ. Стаў адзіным прадстаўніком бакоў, якія адмовіліся падпісваць дамову паміж Януковічам і апазіцыяй (у «невыкананні » якой Масква цяпер узмоцнена абвінавачвае цяперашнюю ўкраінскую ўладу).

Фота: RFERL

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках