29 красавiка 2024, панядзелак, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Ад выніку сённяшняй аперацыі залежыць лёс Украіны

6
Барыс Нямцоў: Ад выніку сённяшняй аперацыі залежыць лёс Украіны

Стаўкі гранічна высокія.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў.

Ад выніку сённяшняй аперацыі ў Славянску залежыць лёс Украіны, - падкрэсліў ён. - Стаўкі залімітава высокія. Калі сепаратысты выстаяць, то выбары прэзідэнта, прызначаныя на 25 траўня, у шэрагу ўсходніх рэгіёнаў не адбудуцца. Гэта азначае, па-першае, гарантаваную страту Усходу, а па-другое, дасць падставы не прызнаваць вынікі выбараў, што прывядзе да палітычнага хаосу. Менавіта гэты сцэнар спрабуе рэалізаваць Пуцін, каб устанавіць кантроль над Украінай.

Кантроль, хай і часовы, дазволіць яму дамагчыся легалізацыі анэксіі Крыма з боку марыянеткавага ўраду і забяспечыць бесперашкодны калідор на паўвостраў».

Палітык адзначыў, што расейскія ўлады не спяшаюцца ўводзіць войскі ў Данбас, а дзейнічаюць праз дыверсантаў.

«Учора на пуцінскай дэманстрацыі на Краснай плошчы яго шасцёркі ні словам не абмовіліся пра Данбас і Луганск. Затое «Крымнаш» крычалі рэгулярна, а вось пра Данбас ні слова. І гэта не выпадкова. Страх, што пры ўварванні рэгулярных войскаў ва Украіну ўвойдуць войскі НАТА яго спыняе не менш, чым санкцыі супраць «Газпрама», «Ашчадбанка» і ВТБ.

Праўда, наконт рашучасці Захаду ёсць вялікія сумневы. Шмат хто ў Кіеве спадзяюцца на хлопцаў з Паўднёвай Дакоты і Аклахомы. Дарма спадзяюцца. Тыя і не ведаюць, дзе знаходзіцца Украіна і чаму трэба яе абараняць, калі яна сама сябе абараніць не можа».

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках