28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўзброеных баевікоў адбілі дзве БРДМ у Краснаармейску

8
Ва ўзброеных баевікоў адбілі дзве БРДМ у Краснаармейску

Спроба захопу бронетэхнікі тэрарыстамі ў Данецкай вобласці не ўвянчалася поспехам.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС Украіны.

Паводле паведамлення, каля 10 невядомых асоб у камуфляжнай форме са зброяй праніклі на тэрыторыю складоў галоўнага ўпраўлення МУС Украіны ў Данецкай вобласці і спрабавалі завесці 2 адзінкі БРДМ.

Спроба аказалася няўдалай. Ажыццявіць злачынны намер іх перашкодзіла ахова. Зламыснікі паспешліва пакінулі тэрыторыю названых складоў.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках