29 красавiка 2024, панядзелак, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У метро затрымалі 62-гадовага «зайца» з падробленымі дакументамі

9
У метро затрымалі 62-гадовага «зайца» з падробленымі дакументамі

Менчук спрабаваў бясплатна праехаць у метро па падробленым пасведчанні.

Міліцыянтамі роты патрульна-паставой службы УУС па ахове Менскага метрапалітэна затрыманы 62-гадовы менчук. Прад'явіўшы пасведчанне інваліда другой групы, якое мела відавочныя прыкметы падробкі (уклееная фатаграфія), ён беспаспяхова паспрабаваў прайсці лінію кантролю метрапалітэна, паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

- Факты падробкі дакументаў сталі прасочвацца ў метро даволі часта, - каментуе намеснік начальніка УУС па ахове Менскага метрапалітэна Валерый Кліндзюк. - Як моладзь, так і пажылыя людзі навучыліся фальсіфікаваць даведкі і пасведчанні. Аднак для нашых супрацоўнікаў праверка дакументаў не з'яўляецца фармальным дзеяннем, таму падобныя выпадкі выяўляюцца і спыняюцца, а вінаватыя прыцягваюцца да ўстаноўленай законам адказнасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках