29 красавiка 2024, панядзелак, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыстаў выгналі з тэлецэнтра ў Луганску

4
Тэрарыстаў выгналі з тэлецэнтра ў Луганску

Узброеныя баевікі, якія раней уварваліся ў Луганскую аблтэлерадыёкампанію, пакінулі памяшканне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

У памяшканне Луганскай абласной тэлерадыёкампаніі зайшлі чацвёра невядомых асобаў у камуфляжнай форме, узброеных аўтаматамі Калашнікава. Яны назваліся членамі народнай самаабароны і вылучылі патрабаванні - аднаўленне трансляцыі расейскіх тэлеперадач на адным з тэлеканалаў.

Пасля правядзення перамоваў з кіраўніцтвам тэлеканала, мужчыны пакінулі памяшканне.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада. 1 траўня сепаратысты занялі шэраг ключавых будынкаў у Данецку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках