29 красавiка 2024, панядзелак, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачалі дзейнічаць новыя правілы для замежнікаў

4
У Польшчы пачалі дзейнічаць новыя правілы для замежнікаў

З 1 траўня дзейнічаюць новыя правілы для замежнікаў, якія вучацца або працуюць у Польшчы.

Змены палегчаць пражыванне грамадзян замежных дзяржаў на тэрыторыі Польшчы, перадае «Радыё Рацыя».

Як абяцае прэс-сакратар Упраўлення па справах замежнікаў Эва Пяхота, будзе і менш бюракратыі.

«З 2 да 3 гадоў падаўжаецца максімальны тэрмін, на які замежнікі могуць атрымаць дазвол на часовае пражыванне. Асобы, якія прыязджаюць у Польшчу ў сувязі з працай, таксама адчуюць палёгку. Для гэтага ім трэба атрымаць адзін дазвол на працу і знаходжанне ў Польшчы. Да гэтага былі патрэбныя дзве працэдуры», - паведаміла Пяхота.

Змены закрануць і замежных студэнтаў. Першы дазвол на часовае знаходжанне ім пачнуць даваць на 15 месяцаў, другі дазвол студэнт атрымае на тры гады. Раней было толькі на год.

Таксама змены тычацца замежнікаў, якія ўжо скончылі навучанне ў польскіх універсітэтах, і цяпер шукаюць працу - для гэтага польскія ўлады даюць ім дадатковы год часовага знаходжання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках