29 красавiка 2024, панядзелак, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Бабуля купіла гранатамёт у краме Славянска?

9

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт высмеяў расейскую прапаганду.

У прыватнасці, ён адказаў на заявы, якія з'яўляюцца з боку маскоўскіх СМІ адносна складу атрадаў, якія захопліваюць гарады і супрацьстаяць украінскім уладам у паўднёва-усходніх рэгіёнах краіны.

«Некаторыя бабулі, я лічу, купілі некалькі ракет або РПГ у мясцовай прадуктовай краме», - напісаў ён у сваім акаўнце ў «Твітэры», кажучы пра збітыя ўкраінскія верталёты падчас антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра. Праз некалькі гадзін пасля пачатку аперацыі стала вядома, што два верталёта былі збітыя баевікамі. Адзін з пілотаў трапіў у палон. Журналісты паведамлялі пра трэці збіты верталёт, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках