29 красавiка 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія адправіла ў Эстонію 100 пяхотнікаў

2
Вялікабрытанія адправіла ў Эстонію 100 пяхотнікаў

Пасля пачатку расейскіх вучэнняў ля мяжы з краінамі Балтыі ў Эстонію вылецелі 100 брытанскіх пяхотнікаў.

Разам з салдатамі з першага батальёна палка герцага Ланкастарскага ў Талін накіраваўся міністр абароны Вялікабрытаніі Філіп Хэманд, паведамляе BBС.

У Эстоніі ён правядзе некалькі сустрэч, а пяхотнікі возьмуць удзел у ваенных вучэннях, якія стануць для мясцовых вайскоўцаў першымі з удзелам падраздзяленняў краін НАТА з пачатку крызісу ва Украіне.

Прыбыццё брытанскіх пяхотнікаў на тэрыторыю балтыйскай краіны адбылося на наступны дзень пасля пачатку ваенных вучэнняў расейскіх верталётных злучэнняў на мяжы з Эстоніяй і Латвіяй.

У цяперашні час, згодна з планамі расейскага ваеннага камандавання, у небе над Пскоўскай вобласцю адточваннем майстэрства па пошуку паветраных і наземных мэтаў займаюцца эскадрыллі розных тыпаў ударных верталётаў.

У сувязі з расейскімі вучэннямі ў эстонскім Міністэрстве абароны заявілі, што ўважліва сочаць за ўсімі манеўрамі вайскоўцаў РФ. У абаронным ведамстве адзначылі, што дзеянні Расеі могуць павялічыць напружанне ў стасунках паміж Масквой і Талінам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках