29 красавiка 2024, панядзелак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Вось справы, невялікая Беларусь задушыла вялікую Расею

23
Лукашэнка: Вось справы, невялікая Беларусь задушыла вялікую Расею

Кіраўнік заяўляе, што Расея і Казахстан не хочуць ісці на поўную лібералізацыю рынку аўтаперавозак у ствараным Еўразійскім эканамічным саюзе.

"Тут абсалютна неадназначная сітуацыя. Ні Расея, ні Казахстан не хочуць ісці на раўнапраўныя стасункі ў Саюзе ў гэтым сектары (аўтаперавозкі)", - заявіў Лукашэнка ў пятніцу ў Менску падчас цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, адзначаючы заслугі Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтаперавозчыкаў "БАМАП", піша "Інтэрфакс".

Ён нагадаў, што нядаўна тэма фармавання агульнага рынку транспартных паслуг у ЕАЭС абмяркоўвалася на саміце ў Менску.

"Гэтае пытанне (рынак транспартных паслуг) вельмі сур'ёзна абмяркоўвалася зусім нядаўна трыма прэзідэнтамі падчас сустрэчы па пытаннях будаўніцтва нашага эканамічнага саюза", - адзначыў Лукашэнка.

"Я жорстка паставіў пытанне: ну чаму? А таму, што беларускія аўтаперавозчыкі на галаву вышэй расейцаў і казахаў, з імі немагчыма канкурыраваць", - распавёў дыктатар пра сваю размову з расейскім і казахстанскім калегамі. "Я сказаў: вось справы, невялікая Беларусь задушыла вялікую Расею", - працягнуў Лукашэнка.

"Сапраўды, у гэтым ёсць вялікі сэнс: нашы аўтаперавозчыкі па-за канкурэнцыяй на постсавецкай прасторы, і не толькі, - у Еўропе", - падкрэсліў ён.

"Мы будзем імкнуцца да таго, каб стварыць вам найлепшыя ўмовы для вашай працы", - запэўніў Лукашэнка беларускіх аўтаперавозчыкаў.

Ён таксама нагадаў, што Беларусь "імкнецца заняць годнае месца на міжнародным рынку транспартных паслуг". "Мы робім сур'ёзную стаўку на развіццё лагістыкі, удасканаленне сістэмы перавозак пасажыраў і грузаў. Таму так важны кожны паспяховы крок у гэтым напрамку (у развіцці гэтых паслуг)", - сказаў ён.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках