29 красавiка 2024, панядзелак, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана: Амерыка, будзь моцнай і вядзі за сабой свет (Відэа)

16

Украінская спявачка заклікала да глабальнага байкоту Пуціна.

Пра гэта Руслана заявіла ў Вашынгтоне на цырымоніі ўручэння Атлантычнай радай узнагароды Distinguished Leadership Award. Выканаўца і актывістка атрымала яе разам з прэзідэнтам Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэлем Бароззу і дырэктарам глабальнай кампаніі Airbus Group Томам Эндэрсам. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прадзюсерскім агенцтве спявачкі.

Руслана была прадстаўленая ў намінацыі «культурны лідар». Пасля ўзнагароджання яна выступіла перад элітай Амерыкі і свету з шасціхвіліннай прамовай, у якой выказала сваё меркаванне аб бяспецы Украіны і звярнулася з заклікам прадухіліць Трэцюю сусветную вайну.

«Я звяртаюся да Амерыкі! Спадар прэзідэнт Абама, танкі не спыніць словамі. Будзьце Лідарам. Спыніце вайну. Дапамажыце Украіне захаваць сваю свабоду.

Амерыка, будзь моцнай. Вядзі за сабой свет. Еўропа і ўвесь свет пойдзе за табой. Гэта ваш апошні шанец. Калі вы гэтага не зробіце, мы назаўжды страцім дэмакратыю, бяспеку, сістэму міжнародных стасункаў. Вы дзейнічаеце так, быццам Пуцін на Марсе, а не на Зямлі.

Не абмяжоўвайцеся толькі бачнасцю санкцый. Калі ласка, увядзіце сапраўдныя абмежаванні ў дачыненні да буйных кампаній Расеі, такіх, як «Газпрам», «Раснафта», буйных банкаў. Калі ласка, увядзіце санкцыі ў дачыненні да ўплывовых людзей Расеі. Заблакуйце Пуціна! Арганізуйце глабальны байкот супрацоўніцтва па найбольш важных праектах з чалавекам, які разбурае свет!

Амерыка не хоча вайны? Так пакажыце ж, што вы здольныя спыніць вайну. Не чакайце і дзейнічайце на апярэджанне», - сказала Руслана.

У завяршэнні сваёй прамовы спявачка выканала гімн сваёй краіны на 3 мовах - украінскай, рускай і англійскай. Уся зала ўключыла ліхтарыкі і стоячы вітала Украіну.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках