28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты вызвалілі амерыканскага журналіста і перакладчыка

Тэрарысты вызвалілі амерыканскага журналіста і перакладчыка

Журналіст BuzzFeed, які быў выкрадзены ў Данецкай вобласці сёння, вызвалены.

Таксама тэрарысты вызвалілі перакладчыка. Пра гэта паведамляюць «Новости Донбасса».

Кіроўца атрымаў гіпэртанічны крыз і цяпер у лякарні, адзначае выданне.

Лёс астатніх журналістаў, захопленых сепаратыстамі 2 траўня, невядомы.

Перакладчык Алена Глазунова паведаміла «Украинской правде», што пасля захопу іх абшуквалі, дапытвалі, адабралі каштоўнасці, хацелі ўзяць у закладнікі. Усё гэта, па яе словах, адбывалася ў гаражах на тэрыторыі Горлаўкі.

Нагадаем, аўто з журналістам амерыканскага выдання BuzzFeed Майкам Джыгліо і перакладчыкам Аленай Глазуновай у раёне Краматорска або Горлаўкі захапілі сепаратысты. Разам з імі быў кіроўца са Славянска.

Акрамя таго, пад Данецкам зніклі здымачныя групы тэлеканалаў SkyNews і CBS. З супрацоўнікамі медыя-кампаній знікла сувязь пасля таго, як яны з'ехалі ў Горлаўку Данецкай вобласці. Сярод зніклых журналістаў Clarissa Ward, Erin Lyall, Andy Srevenson, Geoff Mabberley.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках