28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі вызвалілі аддзяленне міліцыі ў Краснаармейску

1
Баевікі вызвалілі аддзяленне міліцыі ў Краснаармейску

Будынак гарадскога ўпраўлення міліцыі ў Краснаармейску, які быў захоплены 1 траўня, вызвалены.

Пра гэта паведамляе сайт Данецкай абласной адміністрацыі.

«Па стане на 2 траўня пасля перамоваў прадстаўнікоў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» і праваахоўных органаў будынак міліцыі вызвалены», - гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных АДА, самай напружанай на сённяшні дзень застаецца сітуацыя ў Данецку, Горлаўцы, Краматорску, Краснаармейску, Марыупалі, Славянску і Славянскім раёне.

«Нагнятанне сітуацыі ў галіне спрыяе распаўсюджванню неабгрунтаваных чутак аб атручэнні пітной вады. Па афіцыйных дадзеных, прадстаўленых Дзяржаўнай санітарна-эпідэміялагічнай службай у Данецкай вобласці, на 2 траўня 2014 года ніякіх адхіленняў па хімічных і бактэрыялагічных паказчыках у вадзе не ўстаноўлена. Якасць вады адпавядае патрабаванням заканадаўства Украіны», - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра. Праз некалькі гадзін пасля пачатку аперацыі стала вядома, што два верталёта былі збітыя баевікамі. Адзін з пілотаў трапіў у палон. Журналісты паведамлялі пра трэці збіты верталёт, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Па паведамленні Мінабароны ён быў абстраляны, але не збіты.

Усе дарогі, якія вядуць у Славянск, заблакаваныя. Горад цалкам акружаны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках