29 красавiка 2024, панядзелак, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі спартсмен: Нам паціскалі рукі і тут жа выціралі іх

74
Расейскі спартсмен: Нам паціскалі рукі і тут жа выціралі іх

Форвард юніёрскай зборнай Расеі па хакеі паскардзіўся на тое, што яго суайчыннікаў не любяць за мяжой.

Радэль Фазлееў распавёў пра тое, што адбывалася на нядаўнім юніёрскім чэмпіянаце свету, дзе расейцы вылецелі ў чвэрцьфінале, піша sports.ru.

«Цяпер расейцаў за мяжой паказальна не любяць, - сказаў ён. - На чэмпіянаце свету на пасляматчавых поцісках рукі тыя ж славакі, немцы, паціскалі нам рукі, і тут жа выціралі іх аб лёд, як быццам адмывалі рукі. Думаю, ім мазгі «прапаласкалі», пасля сітуацыі з Крымам.

Я не думаю, што і мае аднагодкі самастойна дадумаліся да такога паказальнага пратэсту. Хутчэй за ўсё, ім сказалаі рабіць гэта трэнеры, а тым - кіраўнікі. А ўжо ім прамываюць мазгі СМІ. Узяць мяне. Калі прыехаў у Канаду восенню мінулага года, пра мяне перш за ўсё пачалі казаць «раша мафія». Фільмаў наглядзеліся старажытных, дзе, што ні расеец, то бандыт. Потым, перад Алімпіядай, пачалі казаць, што Расея - краіна тэрарыстаў».

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках