29 красавiка 2024, панядзелак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уступная кампанія ў ВНУ пройдзе ў адзін паток

Уступная кампанія ў ВНУ пройдзе ў адзін паток

У гэтым годзе ўступная кампанія ў ВНУ будзе арганізаваная з 8 ліпеня па 2 жніўня.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 2 траўня міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Паводле яго слоў, графік правядзення прыёмнай кампаніі зацверджаны пастановай ведамства №31 ад 8 красавіка 2014 года, піша БелаПАН.

Як адзначыў міністр, у гэтым годзе ў арганізацыю ўступнай кампаніі ўнесеныя "значныя аптымізацыйныя змены". У прыватнасці, прыём абітурыентаў будзе праводзіцца ў адзін паток адначасова для дзённага і завочнага аддзялення, сказаў Маскевіч.

Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца з 8 па 12 ліпеня, а з 13 па 22 ліпеня ў ВНУ будуць праходзіць унутраныя экзамены, калі яны неабходныя, і залічэнне абітурыентаў. З 22 па 29 ліпеня будзе праводзіцца дадатковы набор абітурыентаў на спецыяльнасці, дзе засталіся вакантныя бюджэтныя месцы па выніках першага залічэння. З 29 ліпеня па 2 жніўня павінны быць падведзеныя вынікі залічэння на платную форму навучання, пры гэтым, як адзначыў Маскевіч, абітурыенты могуць падаваць дакументы на платную форму навучання ўжо з 8 ліпеня.

Уступная кампанія ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах пройдзе з 2 па 16 жніўня. Як паведаміў міністр, у гэтым годзе ўнутраныя экзамены ў ССНУ будуць арганізаваныя толькі на творчых спецыяльнасцях. "Тыя, хто паступае пасля базавай школы (9 класаў), залічваюцца на падставе пасведчанняў аб базавай адукацыi. Тыя, хто паступае пасля 11 класаў, павінны абавязкова здаць цэнтралізаванае тэставанне", - адзначыў Маскевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках