29 красавiка 2024, панядзелак, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў дзяржапараце

15
Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў дзяржапараце

Кіраўнік даў згоду на прызначэнне шэрагу намеснікаў міністраў і старшыняў аблвыканкамаў.

Як паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу ў прэс-службе Лукашэнкі, намеснікам міністра аховы здароўя прызначаны Вячаслаў Шыла, намеснікам міністра інфармацыі - Сяргей Хільман, першым намеснікам міністра культуры - Ірына Дрыга, першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя - Ія Малкіна.

Акрамя таго, першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама стаў Генадзь Грабнёў, намеснікам старшыні Менскага аблвыканкама - Сяргей Неўмяржыцкі, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама - старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню - Алег Чыкіда.

Кіраўнік таксама пагадзіўся на прызначэнне Сяргея Драздоўскага старшынёй Чавускага райвыканкама.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Аляксандра Жука рэктарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. Да гэтага Аляксандр Жук займаў пасаду першага намесніка міністра адукацыі.

Кіраўнік таксама даў згоду на прызначэнне Ганны Сэндэр рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, дзе яна працавала першым прарэктарам.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках