29 красавiка 2024, панядзелак, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лондан аднавіў дапамогу паўстанцам у Сірыі

Лондан аднавіў дапамогу паўстанцам у Сірыі

Свабодная сірыйская армія атрымае падтрымку ад урада Вялікабрытаніі.

Міністр замежных спраў краіны Уільям Хейг накіраваў у парламент пісьмовую заяву з паведамленнем пра намер аднавіць прадастаўленне сірыйскай апазіцыі "дапамогі несмяротнага характару", перадае "Інтэрфакс".

"Я адмяняю рашэнне аб прыпыненні паставак абсталявання Вярхоўнаму ваеннаму савету Свабоднай сірыйскай арміі (ССА)", - піша міністр.

Па словах Хейга, ССА можа неўзабаве атрымаць наўтбукі з тэхналогіяй доступу ў сетку Інтэрнэт па спадарожнікавым канале, мабільныя тэлефоны, радыёстанцыі, малалітражныя грузавыя аўтамабілі, партатыўныя генератары, паліва, палаткі, а таксама аптэчкі. Кошт усяго абсталявання складае каля 1,7 млн даляраў.

"Брытанскія ўлады і Вярхоўны ваенны савет ўпэўненыя ў тым, што абсталяванне будзе дастаўлена ў захаванасці", - падкрэсліў міністр.

Аднаўленне паставак абсталявання сведчыць пра тое, што Вялікабрытанія падтрымлівае ССА, якая прадстаўляе інтарэсы, на думку Хейга, большасці сірыйцаў.

Аказанне несмяротнай дапамогі мяцежнікам было прыпынена ў снежні мінулага года. Брытанія адправіла паўстанцам першую партыю дапамогі ў жніўні 2013 года.

Нагадаем, грамадзянская вайна ў Сірыі працягваецца з 2011 года. Узброенаму канфлікту папярэднічалі масавыя акцыі пратэсту, на якіх народ патрабаваў правесці глыбокія заканадаўчыя рэформы. За тры гады баявых дзеянняў у краіне загінулі прыкладна 140 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках