28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты выкралі кіраўніка самаабароны Данецка

1
Тэрарысты выкралі кіраўніка самаабароны Данецка

У цэнтры Данецка сэпаратысты выкралі аднаго з сотнікаў Майдана. Знік кіраўнік самаабароны Данецкай вобласці Аляксандр Якубовіч.

Такую інфармацыю распаўсюджвае УНІАН са спасылкай на відавочцаў.

"Яго ўзялі ў палон тыя, што заселі ў будынку абласной адміністрацыі. Гэта адбылося на маіх вачах. Іх было 12 чалавек, узброеных да зубоў, - распавёў сведка журналістам. - Гэта было насупраць цэнтральнага офіса МТС, на пляцоўцы каля "Макдольдса".

Іншы сведка паведаміў, што група нападнікаў узброеная пісталетамі Сцечкiна, ТТ і Макарава.

Да месца выкрадання пад'ехаў мікрааўтобус "Фольксваген". Са слоў відавочцаў, нападнікі на Якубовіча былі без масак і ў адным з іх відавочцы пазналі чалавека, што "неаднаразова выступаў на мітынгу за "Данецкую народную рэспубліку".

Нагадаем, у палоне ў тэрарыстаў у суседнім Славянску ўжо знаходзяцца дзясяткі ўкраінскіх актывістаў, вайскоўцаў, а таксама супрацоўнікі місіі АБСЕ.

Фота: AP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках