29 красавiка 2024, панядзелак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэсцы спалілі лагер сепаратыстаў

20

Прыхільнікі адзінай Украіны пасля лютых вулічных баёў у цэнтры Адэсы прыйшлі да намётавага мястэчка сепаратыстаў і спалілі яго.

Прарасейскія актывісты, якія раней жылі ў лагеры, занялі Дом прафзвязаў і спрабуюць адбівацца - з даху кідаюць кактэйлі Молатава, а з-за невялікага часовага ўмацавання ля ўваходу - камяні і выбуховыя пакеты. Чуваць стрэлы, піша мясцовы партал dumskaya.net.

dumskaya.net

Праўкраінскія актывісты ўзялі пад кантроль плошчу і атакуюць сепаратыстаў. Адна з бутэлек з запальнай сумессю трапіла проста за ўмацаванне. Пачынае гарэць сам будынак. Колькасць пацярпелых пакуль невядомая. На месца прыбыла машына хуткай дапамогі. Пажарных няма.

З акна чацвёртага паверху выпаў чалавек. Ён атрымаў сур'ёзныя траўмы, і не падае прыкмет жыцця.

dumskaya.net

Нагадаем, сёння ўсю другую палову дня ў цэнтры горада ішлі баі. Прарасейскія экстрэмісты напалі на марш «За адзінства Украіны», які арганізавалі актывісты Майдана, мясцовай самаабароны, харкаўскія і Адэскія футбольныя фанаты. Амаль адразу пасля таго, як шэсце рушыла ў накірунку вуліцы Дэрыбасаўскай, пачуліся выбухі ад разрыву святлогукавых гранат, у бок актывістаў паляцелі дымавыя шашкі.

Дзясяткі чалавек атрымалі раны ў выніку сутыкненняў, як мінімум трое загінулі.

dumskaya.net
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках