29 красавiка 2024, панядзелак, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе гарыць Дом прафзвязаў: ёсць загінулыя

14

Падчас пажару на Куліковым полі ў Доме прафзвязаў у Адэсе загінулі людзі.

Агнём ахоплены другі і чацвёрты паверхі 5-павярховага будынка, паведамляе УНІАН.

Некаторыя, ратуючыся ад агню, пачалі выскокваць з выбітых вокнаў. Колькасць загінулых удакладняецца. На зямлі ляжыць шмат нерухомых целаў, некаторыя накрытыя сцягамі Украіны. З будынка па праўкраінскім актывістам вялі прыцэльны агонь з агнястрэльнай зброі. На месца прыбылі ратавальнікі, машыны хуткай дапамогі, міліцыя, а таксама група спецпадраздзялення, якая затрымала некалькі сепаратыстаў. З будынка працягваецца эвакуацыя людзей.

Некалькі хвілінаў да таго праўкраінскія актывісты ліквідавалі на Куліковым полі лагер сепаратыстаў, якія забарыкадаваліся ў будынку Дома прафзвязаў. Антымайданаўцы схаваліся ў будынку, што знаходзіцца на Куліковым полі і адстрэльваліся, а таксама кідалі камяні. Актывісты выбілі ўваходныя дзверы і ўварваліся ў будынак.

Сёння ўсю другую палову дня ў цэнтры горада ішлі баі. Прарасейскія экстрэмісты напалі на марш «За адзінства Украіны», які арганізавалі актывісты Майдана, мясцовая самаабарона, харкаўскія і адэскія футбольныя фанаты. Амаль адразу пасля таго, як шэсце рушыла ў кірунку вуліцы Дэрыбасаўскай, пачуліся выбухі ад разрыву святлогукавых гранат, у бок актывістаў паляцелі дымавыя шашкі.

Дзясяткі чалавек атрымалі раны ў выніку сутыкненняў, колькасць загінулых удакладняецца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках