29 красавiка 2024, панядзелак, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: дыверсантам далі загад адступіць у Расею

14
Тымчук: дыверсантам далі загад адступіць у Расею

Асноўная частка дыверсійных груп РФ, якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны, атрымала загад на эксфільтрацыю на тэрыторыю Расеі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», асноўная частка дыверсійных груп ГРУ ГШ УС РФ, якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны, атрымала загад на эксфільтрацыю на тэрыторыю Расеі. Дыверсантам дадзены адмысловы наказ падчас перасячэння дзяржмяжы ўнікаць баявых сутыкненняў», - заявіў ён.

«Прарасейскім тэрарыстам на Данбасе дадзеная поўная магчымасць супрацьстаяць украінскім вайскоўцам самастойна, без чыннай падтрымкі ДВГ расейскіх спецвойскаў», - дадаў ён.

Нагадаем, сёння раніцай украінскае войска аднавіла аперацыю вызвалення Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сэпаратыстамі. Вайскоўцы атакавалі ўсе блок-пасты на перыметры места. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра. Падчас аперацыі, паводле папярэдніх звестак, загінулі двое вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны і адзін тэрарыст. Занятыя 10 блок-пастоў тэрарыстаў. Паводле звестак СБУ, палова Славянска знаходзіцца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

Фота: RFERL

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках