4 траўня 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі захопліваюць выбарчыя ўчасткі ў Марыупалі

7
Баевікі захопліваюць выбарчыя ўчасткі ў Марыупалі

Узброеныя аўтаматамі тэрарысты сёння занялі яшчэ два выбарчыя ўчасткі.

Баевікі ўварваліся ў памяшканне школы №37 і запатрабавалі закрыць размешчаныя ў ёй ўчасткі, а ўсім, хто знаходзіўся на іх тэрыторыі, пакінуць памяшканне. Пасля гэтага памяшканне было апячатана, піша мясцовы сайт 0629.

Пасля надзвычайнага здарэння прадстаўнікі камісіі адправіліся ў акруговую выбарчую камісію. Там паведамілі, што цяпер забеспячэннем далейшай аховы ўсіх участкаў у горадзе займаюцца яе прадстаўнікі і вырашаюць гэтае пытанне з кіраўніцтвам упраўлення міліцыі.

Крыху пазней узброеныя людзі прыйшлі ў школу №32 і запатрабавалі закрыць участак, размешчаны на яе тэрыторыі. Дзяжурнаму ўручылі паперу, у якой напісана, што правядзенне выбараў прэзідэнта Украіны нібыта незаконна. Член камісіі не стаў супраціўляцца.

Акрамя таго, сепаратысты зачынілі сёння два выбарчыя ўчасткі ў школе №68. Два чалавекі сарвалі са сцен агітацыйную дакументацыю, выгналі членаў выбаркама і апячаталі памяшканне.

Нагадаем, 16 траўня ўзброеныя баевікі разграмілі акруговыя выбаркамы і сарвалі трэнінг работнікаў участковых камісій ТВК №105. Тэрытарыяльных выбарчых акругаў № № 105 і 106 у Луганскай вобласці. 20 траўня быў захоплены выбаркам ў Марыупалі, ёсць пацярпелыя.

Фота: AP

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках