4 траўня 2024, Субота, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бандыты разганялі акцыю патрыётаў Украіны ў Данецку кувалдамі

6

Баевікі пагражалі жыхарам Данецка, якія сёння пратэставалі супраць акупацыі Украіны.

Відэа інцыдэнту публікуе мясцовы сайт «Остров» на сэрвісе YouTube.

Жыхары Данецка сёння сабраліся ў цэнтры горада для таго каб выказаць свой пратэст супраць разгулу бандытызму ў рэгіёне і спроб аддзялення ад Украіны. Іх падтрымалі аўтамабілісты. Яны, як і менчукі некалькі месяцаў таму, павольна ехалі па цэнтральных вуліцах і гучна сігналілі. Невядомыя малойчыкі, узброеныя бітамі і кувалдамі спрабавалі сарваць акцыю. Яны спынялі машыны і пагражалі людзям, якія падтрымлівалі аўтамабілістаў.

«Глядзіце, я са сцягам, а ён з кувалдай. Я не магу ў сваёй краіне сцяг падняць», - кажа абураны жыхар горада, якому перашкодзілі разгарнуць сцяг Украіны.

Нагадаем, акцыі ў падтрымку адзінства краіны праходзяць у Данбасе ўжо другі дзень па прызыву алігарха Рыната Ахметава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках