26 красавiка 2024, Пятніца, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбола Паліенку спрабавалі адправіць у ЛПП

12
Нацбола Паліенку спрабавалі адправіць у ЛПП

Нацбола Змітра Паліенку, які выклаў у сетку размову з міліцыянтам, спрабавалі схаваць у ЛПП.

Аднак актывісту нацыянал-бальшавіцкага руху ўдалося ўцячы з аўтобуса, у якім міліцыянты везлі яго ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Зараз актывіст хаваецца.

Падчас адбыцця тэрміну на Акрэсціна Паліенку вазілі ў суд, які пастанавіў адправіць 22-гадовага хлопца на прымусовае лячэнне ў ЛПП.

Па словах сяброў Паліенкі, такім чынам яго хочуць ізаляваць ад палітычнай дзейнасці, перадае «Радыё Свабода».

«Нас аднойчы збіралі на ваенна-спартыўныя зборы ў лесе. Прыехалі людзі з КДБ, падкінулі нам гарэлку. Мы да гэтага часу судзімся за гэта, але яго прызналі вінаватым. Яго проста хочуць ізаляваць ад палітычнай дзейнасці. Ён, вядома ж гэтага не заслугоўвае», - сцвярджае сябар Паліенкі.

Паліенка апублікаваў у інтэрнэце аўдыёзапіс размовы з міліцыянтам, які просіць хлопца прэвентыўна адседзець двое сутак.

Размова адбылася напярэдадні 9 траўня. У той дзень хлопца ўсё ж затрымалі і асудзілі на 10 сутак за «хуліганства». Паведамлялася, што на Акрэсціна ён трымаў галадоўку.

Прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі заявіў, што не ведае пра існаванне гэтага аўдыёзапісу, а на далейшыя размовы няма часу.

Паляванне на Паліенку вядзецца не першы месяц, пра што сведчыць, сярод іншага, і аўдыёзапіс перамоваў з міліцыянтам. Актывіст раней неаднаразова адбываў адміністрацыйныя арышты за акцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках