26 красавiка 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар-псіхіятр: Лукашэнка па-ранейшаму сур'ёзна хворы

55
Лекар-псіхіятр: Лукашэнка па-ранейшаму сур'ёзна хворы

Псіхічны стан дыктатара не паляпшаецца.

Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org лекар-псіхіятр, палітуцякач Зміцер Шчыгельскі.

- Як вы ацэньваеце стан псіхічнага здароўя вашага завочнага пацыента Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з апошнімі заявамі аб стасунках з «дзяўчынкамі», фальсіфікацыямі на выбарах і гэтак далей?

- Я лічу, што гэта не трэба каментаваць і трэба пакінуць Лукашэнку ў спакоі. Па-сутнасці ў яго нічога (псіхічны стан - заўв. рэд.) не мяняецца.

Нагадаем, у 2001 годзе ў скандальна вядомым артыкуле «Гісторыя хваробы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі» Зміцер Шчыгельскі паставіў беларускаму дыктатару сур'ёзны дыягназ «мазаічная псіхапатыя». Адразу пасля публікацыі ён з сям'ёй быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, паколькі прадстаўнікі беларускіх уладаў адкрытым тэкстам пагражалі, што «зловяць яго нават у джунглях Амазонкі». У ЗША Шчыгельскі атрымаў палітычны прытулак.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках