5 траўня 2024, Нядзеля, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілавікі ліквідавалі атрад тэрарыстаў каля Рубежнага

12

За мінулыя суткі ўкраінскія сілавікі правялі шэраг удалых аперацый.

У прыватнасці, яны не дапусцілі чарговай спробы прарыву кальца акружэння АТА на поўначы і ліквідавалі атрад тэрарыстаў паблізу Рубежнага.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў член аператыўнай групы па інфармаванні АТА падпалкоўнік Уладзіслаў Селязнёў.

«Гаворка ідзе пра банду баевікоў з Луганска, расейскіх наймітаў, якія ў апошні час дыслакаваліся ў горадзе Антрацыт.

Страты баевікоў падчас бою складаюць да 20 забітымі і каля 30 параненых.

На жаль, украінская армія панесла страты. Падчас аперацыі загінула 2 і паранена 7 украінскіх вайскоўцаў.

Таксама ўначы тэрарысты працягвалі спробы прарыву з кальца акружэння ў раёне правядзення АТА. Так, каля паўночы са стралковай зброі быў абстраляны блокпост на скрыжаванні дарог, а палове пятай мінамётным агнём баевікі абстрэльвалі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на гары Карачун у раёне горада Славянск.

У адказ ўкраінскія сілавікі ўжылі агонь на паражэнне са стралковай зброі і ўзбраення БТР-80, што прымусіла нападнікаў адступіць і панесці страты. Страт сярод вайскоўцаў няма», - напісаў ён.

Актывізацыя сілавых дзеянняў тэрарыстаў супраць вайскоўцаў мае на мэце рэзкае абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне з мэтай зрыву выбарчай кампаніі.

Падраздзяленні, якія задзейнічаныя ў АТА, працягваюць выконваць задачы па лакалізацыі бандфармаванняў у пэўных раёнах, стварэння шчыльнага кольца акружэнння з мэтай недапушчэння распаўсюджвання тэрарызму, нясуць службу на блокпостах, ажыццяўляюць ахову абарону базавых лагераў, задачы па падтрымцы дзеянняў спецыяльных падраздзяленняў.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках