5 траўня 2024, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павышаюцца тарыфы на паслугі электрасувязі

11
Павышаюцца тарыфы на паслугі электрасувязі

У Беларусі з 28 траўня будуць павялічаныя тарыфы на паслугі электрасувязі, якія аказваюцца фізічным і юрыдычным асобам.

Дадзенае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мінэканомікі N39 ад 22 траўня 2014 года.

Так, для фізічных асоб абаненцкая плата ў месяц за асноўны, які ўключаны ў асобную абаненцкую лінію, тэлефон індывідуальнага карыстання, пераведзены на пагадзінны ўлік, будзе павялічаная на 20% да Br12,25 тыс. Пачасовая плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння вырасце на 8,8% да Br29,8. Абаненты, не пераведзеныя на пачасовую сістэму аплаты размоў, штомесяц будуць плаціць Br17,4 тыс. (на 20% больш). Кошт хвіліны міжгародніх тэлефонных злучэнняў будзе павялічаны на 10% да Br72,6, піша «Інтэрфакс».

Абаненцкая плата за радыёкропку павялічаная на 11,4% і складзе ў месяц Br1,95 тыс.

Абаненцкая плата ў месяц для юрыдычных асоб з пачасовай сістэмай аплатай вырасце на 17,4% да Br15,5 тыс. Кошт хвіліны злучэння для іх складзе Br51 (на 15,9% больш). Для юрыдычных асоб, не пераведзеных на пачасовую аплату, штомесячная абаненцкая плата вырасце на 16,9% да Br29,35 тыс.

У Мінэканомікі растлумачылі, што дадзеная пастанова прынятая па прапанове міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў мэтах паэтапнай ліквідацыі стратнасці ўнутрырэспубліканскіх паслуг электрасувязі агульнага карыстання.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках