5 траўня 2024, Нядзеля, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарсуд разглядае касацыю асуджаных па справе «Экамедсэрвіса»

2
Менгарсуд разглядае касацыю асуджаных па справе «Экамедсэрвіса»

Асуджаныя па справе аб смерці пацыенткі "Экамедсэрвіса" не згодныя з прысудам.

Менскі гарадскі суд прыступіў да разгляду касацыі на прысуд суда першай інстанцыі былога гендырэктара "Экамедсэрвіса" Галіны Валжанкінай, галоўнага інжынера медцэнтра Вадзіма Ліхуты і лекара-анестэзіёлага Аляксандра Шурава.

Асуджаныя 31 студзеня 2014 года судом Кастрычніцкага раёна Менска па справе аб смерці Юліі Кубаравай пасля пластычнай аперацыі, праведзенай ў камерцыйным медцэнтры, не пагадзіліся з прысудам. Па словах абароны, галоўныя фігуранты па справе "Экамедсэрвіса" не бачаць прычынна-следчай сувязі паміж іх дзеяннямі і смерцю пацыенткі, піша "Інтэрфакс-Захад".

Нагадаем, суд Кастрычніцкага раёна Менска прызнаў Шурава вінаватым у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента (ч. 2 арт. 162 КК), і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні. Шураў таксама пазбаўлены права займацца медыцынскай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

Валжанкіна і Ліхута прызнаныя вінаватымі ў службовай халатнасці (арт. 428 КК). Ліхута прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый, тэрмінам на пяць гадоў. Валжанкіна - да абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый, тэрмінам на пяць гадоў.

26 сакавіка 2013 года 25-гадовая жыхарка Гродна Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў менскім камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс". Аперацыя была праведзеная з выкарыстаннем няспраўнага наркозна-дыхальнага апарата, што выклікала кароткачасовае спыненне сэрца, а затым гіпаксію галаўнога мозгу. Праз чатыры тыдні пасля аперацыі Кубарава, перанакіраваная з "Экамедсэрвіса" ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу, памерла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках