5 траўня 2024, Нядзеля, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сінгапурскі фатограф зняў відэатур па сталіцы Паўночнай Карэі

75

Першы ў сетцы 22-хвілінны тур па Пхеньяну імкліва набірае папулярнасць у інтэрнэце.

Самы доўгі відэатур па сталіцы Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, зняты сінгапурскім фатографам Арамам Панам, ужо ў першыя тры дні з моманту размяшчэння ў сетцы YouTube набраў амаль паўмільёна праглядаў, паведамляе Huffington Post.

Улады КНДР дазволілі фатографу з Сінгапура прымацаваць відэакамеру GoPro Hero 3 да яго аўтамабіля, здымаючы вуліцы паўночнакарэйскай сталіцы і іх гукі, піша korrespondent.net.

22-хвіліннае відэа паказвае шырокія, чыстыя і дагледжаныя дарогі, якія, аднак, практычна пустыя. Людзі і аўтамабілі з'яўляюцца на відэа не часта, пры гэтым агульны антураж нагадвае мёртвы горад.

На час падарожжа да Арама прыставілі кіроўцу, перакладчыка, дзяржаўнага чыноўніка і фатографа, забараніўшы хадзіць куды-небудзь самому.

У ходзе сваёй экскурсіі Арам таксама папрасіў правадыроў паказаць яму як выглядаюць крамы Пхеньяна, аднак зняты матэрыял ў відэа не ўвайшоў.

"У самым пачатку мне паказалі маленькія крамачкі, дзе практычна не было пакупнікоў, на што я адказаў сваім суправаджальнікам, што хачу ўсё ж убачыць сапраўдны шопінг у Паўночнай Карэі. Тое, што мне паказалі, мяне проста ўразіла! Мы прыйшлі ў месца, дзе была, напэўна, самая вялікая навала жыхароў Пхеньяна. На продаж там было выстаўлена ўсё: бытавая тэхніка, прадукты, кампутары, адзенне, касметыка і нават аўтамабілі. Людзі, якія набылі на маіх вачах пральную машыну, проста ўзялі і панеслі яе на руках дадому", - распавёў Пан.

Зрэшты, Арам не адзіны, каму калі-небудзь даводзілася асвятляць жыццё ў КНДР. Раней закрытую краіну наведвалі многія журналісты вядучых сусветных выданняў, аднак на радзіму большасць вярталася ні з чым, паколькі большую частку знятага матэрыялу ўлады КНДР прасілі выдаліць.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках