5 траўня 2024, Нядзеля, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ў 50 разоў павысіла кошт на ваду для Крыма

45
Украіна ў 50 разоў павысіла кошт на ваду для Крыма

Украіна прапанавала Крыму купляць ваду па кошце, які ў 50 разоў перавышае раней устаноўлены.

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржсавета Крыма Уладзімір Канстанцінаў, піша ZN.UA.

Калі раней вада абыходзілася Крыму ў шэсць капеек за кубаметр, то цяпер кошт складзе тры грыўны за "куб", адзначыў старшыня.

Па словах Канстанцінава, высокі кошт запатрабуе дадатковага выдзялення з бюджэту 400 мільёнаў грыўняў у год. У сувязі з гэтым улады паўвострава спадзяюцца знайсці альтэрнатыву.

"Яна ў нас ёсць, гэта эканомія. Зараз страты паліўнай вады складаюць каля 59%. Калі вырашым гэтую праблему, то выходзім на баланс", - выказаў меркаванне Канстанцінаў.

На мінулым тыдні ўлады Кіева заявілі, што доўг Крыма за пастаўкі вады па канале складае каля 1,7 мільёна грыўняў.

Нагадаем, Украіна спыніла падачу вады на паўвостраў праз Паўночна-Крымскі канал 26 красавіка. У адказ на гэта Расея прапанавала Украіне падпісаць дамову аб авансавай аплаце вады.

Паводле ацэнак Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ, з-за перабояў з вадой на паўвостраве можа пацярпець да 120 тысяч гектараў арашальных зямель, а шкода ад гэтага скласці да пяці мільярдаў рублёў.

На сённяшні дзень Паўночна-Крымскі канал забяспечвае патрэбы паўвострава ў прэснай вадзе на 85%.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках