5 траўня 2024, Нядзеля, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд прысудзіў журналіста-шпіёна з Беларусі да буйнога штрафу

4
Суд прысудзіў журналіста-шпіёна з Беларусі да буйнога штрафу

Беларус Сцяпан Чырыч, затрыманы ва Украіне, прысуджаны да буйнога грашовага штрафу.

Прадзюсера тэлекампаніі НТВ, грамадзяніна Беларусі Сцяпана Чырыча, затрыманага ў красавіку на тэрыторыі Украіны за выкарыстанне спецыяльных тэхнічных сродкаў сакрэтнага атрымання інфармацыі, суд у Днепрапятроўску прысудзіў да буйнога грашовага штрафу.

"Адбыўся суд. Сцяпан Чырыч прысуджаны да грашовага штрафу", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у пятніцу адвакат Чырыча Ілля Бондар.

"Мы задаволеныя рашэннем суда. Украінская Феміда добразычліва паставілася да майго падабароннага, улічыла яго маладосць, чыстасардэчнае прызнанне, а таксама тое, што ў яго на ўтрыманні знаходзяцца бацькі", - адзначыў ён.

"Чырыч здзейсніў вялікае глупства, выкарыстоўваючы акуляры з убудаванай відэакамерай. Але ён не ведаў, чым гэта багата, і суд улічыў гэта", - дадаў юрыст.

Бондар адмовіўся назваць суму штрафу, адзначыўшы толькі, што "гэта значная сума".

Нагадаем, у красавіку ў Днепрапятроўскай вобласці былі затрыманыя двое мужчын з журналісцкімі пасведчаннямі, у тым ліку грамадзянін Беларусі Сцяпан Чырыч - прадзюсер расейскай Першай прадзюсерскай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю праграмы "Центральное телевидение с Вадимом Такменевым" для НТВ.

"Падчас здымак замежныя грамадзяне выкарыстоўвалі тэхнічную прыладу, закамуфляваную пад акуляры з умантаванай відэакамерай высокай разрознасці, якая мае прыкметы спецыяльных тэхнічных сродкаў сакрэтнага атрымання інфармацыі", - цытавалі СМІ паведамленне ўпраўлення СБУ ў Днепрапятроўскай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках