5 траўня 2024, Нядзеля, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустаршыню «Маладога фронту» адлічылі з універсітэта

12
Сустаршыню «Маладога фронту» адлічылі з універсітэта

Андрэй Цянюта адлічаны з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

23 траўня сустаршыня зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Андрэй Цянюта даведаўся аб сваім адлічэнні з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Загад датаваны 20 траўня, паведамляе БелаПАН.

У загадзе рэктара гаворыцца, што студэнт 3 курса завочнага факультэта спецыяльнасці "Правазнаўства" адлічаны "за здзейсненыя сістэматычныя супрацьпраўныя дзеянні ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі і правіламі ўнутранага распарадку". Падставамі для адлічэння названыя рашэнні суда Цэнтральнага раёна Гомеля ад 17 красавіка і суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 6 траўня.

Нагадаем, 17 красавіка Андрэй Цянюта быў прызнаны судом вінаватым у "парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства" - ён з паплечнікамі быў затрыманы раней міліцыяй за ўскладанне кветак да "нулявога кіламетра" ў Гомелі ў памяць аб загінулых у Кіеве. Суд абмежаваўся папярэджаннем.

6 траўня суд прызнаў Андрэя Цянюту вінаватым у "нецэнзурнай лаянцы" і "непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі" і арыштаваў на 10 сутак. Моладзевы актывіст заявіў, што арышт быў прэвентыўным затрыманнем напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

"Па вучобе ў мяне не было ні праблем, ні запазычанасцяў, 1 чэрвеня павінна была пачацца сесія. У дэканаце мне сказалі, што адлічыць мяне загадаў рэктар", - паведаміў Цянюта.

Ён мае намер параіцца з юрыстамі і пры магчымасці абскардзіць у судзе загад аб адлічэнні.

У 2009 годзе актывіст быў адлічаны з Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі і тут жа прызваны на тэрміновую службу. Прычым раней ён быў прызнаны нягодным да вайсковай службы па здароўі. "Мне тады ў акадэміі патлумачылі, што іх папрасілі адлічыць мяне "таварышы з Гомеля", - дадаў сустаршыня "МФ".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках