5 траўня 2024, Нядзеля, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана: Не хацела б быць на месцы Пуціна, калі Расея прачнецца

42
Руслана: Не хацела б быць на месцы Пуціна, калі Расея прачнецца

Украінская спявачка Руслана Лыжычка распавяла, што сутыкнулася са шквалам агрэсіі з боку расейскіх сяброў.

Яна таксама падзялілася дзейсным спосабам барацьбы з "замбіяваннем" расейцаў пуцінскай прапагандай. Руслана Лыжычка заўважыла цікавую тэндэнцыю: калі цярпліва тлумачыць, што напраўду адбываецца ва Украіне, надыходзіць момант "раскадавання". І тады агрэсія рэзка разварочваецца ў зваротным кірунку. На думку Русланы, гэта - адваротнае дзеянне тэхналогій, якія выкарыстоўваюць расейскія СМІ.

"Калі пачынаеш з імі гаварыць - поўнае непрыманне. "Што ты рабіла на тым Майдане?! Табе трэба рукі-ногі за гэта паадрываць! "Я не магу нават растлумачыць, чаму нармальны чалавек становіцца такім агрэсіўным", - падзялілася сваім досведам Руслана.

Але калі прадаўжаць размову, чалавек мяняецца.

"Потым, калі пачынаеш казаць, тлумачыць, чалавек быццам распраграмуецца. І надыходзіць супрацьлеглая рэакцыя. Яны становяцца вельмі агрэсіўнымі ў дачыненні да тых, хто з імі гэта зрабіў, - дзівіцца спявачка. - Праз гэтую тэндэнцыю мне страшнавата - нават за Пуціна. Калі Расея прачнецца, я б не хацела быць на ягоным месцы".

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках