2 траўня 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачынаюць адключаць гарачую ваду

7
У Менску пачынаюць адключаць гарачую ваду

У Менску з 26 траўня пачнецца паэтапнае адключэнне гарачага водазабеспячэння.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Менгарвыканкама.

Час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны, і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, не будзе перасягаць 14 дзён.

У прэс-службе адзначылі, што падчас выпрабаванняў магчымыя пашкоджанні цеплаправодаў. Пры выяўленні цечы вады або паравання з зямлі, калодзежаў, праломаў грунту патрэбна тэрмінова паведаміць дыспетчару філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі" на тэлефоны 298-27-27, 298-27-37, дыспетчару ЦДС РУП "Мінскэнэрга" на тэлефон 327-35-24 або ў КУП "ЖЭУ".

Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння пасля правядзення прафілактычных рамонтных работ можна атрымаць у адпаведных КУП "ЖЭУ".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках