3 траўня 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія баевікі прарываліся ва Украіну для зрыву выбараў

44
Расейскія баевікі прарываліся ва Украіну для зрыву выбараў

У МЗС мяркуюць, што ўзброеныя людзі перасякалі мяжу пры спрыянні расейскіх памежнікаў.

Сёння, 24 траўня, пад 4:00 раніцы вайскоўцы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны ў месцы пункта пропуску Дуброўка Данецкай вобласці зафіксавалі чарговае несанкцыянаванае перасячэнне мяжы з боку Расейскай Федэрацыі. Ва Украіну накіроўваліся пяць грузавых і два легкавыя аўтамабілі, у якіх знаходзіліся ўзброеныя людзі. Пра гэта сказана ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны.

"Ёсць усе падставы сцвярджаць, што, як і папярэднія парушэння мяжы з боку Расеі, гэтая правакацыя адбывалася пры непасрэдным спрыянні і папушчальніцтве расейскіх памежнікаў", - гаворыцца ў паведамленні.

На думку дыпламатаў, задачай Расеі з'яўляецца зрыў прэзідэнцкіх выбараў "шляхам запалохвання, захопу закладнікаў, забойстваў мясцовага насельніцтва, прадухілення нармальнай працы выбарчых камісій".

Раней сталы прадстаўнік Украіны ў ААН Юрый Сяргееў абвінаваціў Расею ў спробах сарваць прэзідэнцкія выбары 25 траўня.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках