2 траўня 2024, Чацвер, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Блізу 17 тысяч міліцыянтаў у Данецкай вобласці здрадзілі Украіне

47
МУС: Блізу 17 тысяч міліцыянтаў у Данецкай вобласці здрадзілі Украіне

Супраць праваахоўнікаў Данецкай і Луганскай абласцей, якія перайшлі на бок сепаратыстаў або не выконваюць свае абавязкі, узбуджаны шэраг крымінальных спраў.

Да таго ж асноўная частка іх звольненая з міліцыі.

Пра гэта на брыфінгу ў суботу распавёў начальнік Дэпартамента грамадскай бяспекі МУС Украіны Уладзімір Грыняк, паведамляе Укрінформ.

«У дачыненні да праваахоўнікаў, якія перайшлі на бок сепаратыстаў або не выконваюць свае функцыянальныя абавязкі і прысягу, якую яны далі народу Украіны, распачатыя крымінальныя справы, але асноўная частка з іх звольненая», - сказаў чыноўнік.

Грыняк падкрэсліў, што ў Данецкай вобласці МУС налічыла амаль 17 тысяч здраднікаў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках