3 траўня 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцоў батальёна «Данбас» расстрэльвалі з расейскай зброі

38
Байцоў батальёна «Данбас» расстрэльвалі з расейскай зброі

Баевікі выкарыстоўвалі аўтаматы Калашнікава, якія знаходзяцца на ўзбраенні расейскай арміі.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук. Эксперты аднавілі ход бою, які прайшоў 23 траўня ля вёскі Карлаўка, размешчанай у 30 кіламетрах ад Данецка.

«Праз 10-15 хвілін пасля пачатку баявога сутыкнення асабісты склад батальёна «Данбас» усвядоміў, што трапіў у старанна арганізаваную пастку. Месцы размяшчэнне агнявых пазіцый праціўніка былі старанна прадуманыя, праца снайпераў сведчыла аб высокай прафесійнай падрыхтоўцы апошніх. Высокі ўзровень арганізацыі засады ў раёне, дзе раней не адзначалася актыўнасць сіл АТА, прымушае меркаваць, што тэрарысты атрымалі інфармацыю аб перамяшчэнні батальёна «Данбас» загадзя», - піша Зміцер Тымчук.

Неўзабаве пасля пачатку бою да тэрарыстаў прыбыло падмацаванне.

«Паводле нашых звестак, крыху раней з Данецка рушыла аўтакалона з узброенымі людзьмі (мяркуючы па вонкавым выглядзе - каўказцамі), якія накіроўваліся ў бок месца падзей. Падмацаванне было ўзброенае аўтаматамі АК «сотай серыі» (знаходзяцца на ўзбраенні арміі Расеі, ВС Украіны і іншыя законныя ўзброеныя фармаванні Украіны такой зброі не маюць) і кулямётамі ПК. Быў ідэнтыфікаваны мінімум адзін буйнакаліберны кулямёт НСВ-12,7 «Уцёс». Таксама тэрарыстамі выкарыстоўваліся гранаты РГН з запалам УДЗ («ударна-дыстанцыйны запал») - такія гранаты выкарыстоўваюцца ў войску Расеі», - піша Зміцер Тымчук.

Звароты камандавання батальёна «Данбас» да кіраўніцтва АТА выніку не далі. Прагучалі абяцанні даслаць на падмогу бронетэхніку і авіяцыю, аднак у выніку ніякай дапамогі аказана не было.

«Таксама (у тым ліку, і дзякуючы нашым намаганням) пра тое, што адбываецца ля Карлаўкі, былі праінфармаваныя прадстаўнікі кіраўніцтва практычна ўсіх сілавых структур, якія бяруць удзел у АТА. Гэта таксама не дало выніку.

У той жа час, у нас ёсць звесткі аб тым, што адно з падраздзяленняў Узброеных сіл у раёне правядзення АТА атрымала каманду накіравацца ў бок Карлаўкі і аказаць дапамогу батальёну «Данбас». Паводле невядомых прычын гэты загад не быў выкананы. У гэты час мы старанна правяраем гэтую інфармацыю.

У канчатковым выніку, батальён «Данбас» самастойна вёў бой, які доўжыўся 4,5 гадзіны. Асабісты склад батальёна панёс баявыя страты. Байцамі батальёна было ідэнтыфікавана знішчэнне мінімум 15 тэрарыстаў», - піша Зміцер Тымчук.

Паводле наяўнай інфармацыі, з акружэння батальён выходзіў самастойна: ніякай іншай дапамогі - ні з боку сілаў АТА, ні ад іншых падраздзяленняў - яму аказана не было.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках