2 траўня 2024, Чацвер, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Daily Beast: Расея перапраўляе сваіх шпіёнаў у Малдову

10
The Daily Beast: Расея перапраўляе сваіх шпіёнаў у Малдову

Пасля нядзельных выбараў ва Украіне прэзідэнт Расеі можа накіраваць сваю ўвагу ў бок Малдовы.

Зараз туды перапраўляюцца расейскія шпіёны, а супраць краіны праводзіцца прамаскоўская прапаганда. Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне The Daily Beast, перадае Цензор.нет.

«Пасля нядзельных прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін накіруе сваю ўвагу ў бок яшчэ адной заходняй тэрыторыі - Рэспублікі Малдова, куды накіраваныя расейскія шпіёны і супраць якой праводзіцца прамаскоўская прапаганда», - гаворыцца ў паведамленні.

Усе гэтыя меры, уключаючы спробы эканамічнага ціску на Малдову, пераследуюць, паводле меркавання выдання, мэту дапамагчы камуністам вярнуцца да ўлады, зрынуўшы праеўрапейскі ўрад ліберал-дэмакратаў.

«Расея ўжо накіравала ў Прыднястроўе амаль 2,5 тысячы вайскоўцаў, аднак яна пажадае ўсталяваць кантроль над усёй тэрыторыяй Малдовы, паспрабаваўшы аказаць уплыў на парламенцкія выбары, якія павінны адбыцца ў лістападзе 2014 года з тым, каб пасля выбараў утварыць ў парламенце антызаходнюю кааліцыю», - адзначаецца ў паведамленні.

Раней аб магчымых спробах дэстабілізацыі сітуацыі ў Малдове (напярэдадні падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ) заявілі асобныя малдаўскія эксперты і палітыкі, сярод якіх экс-прэм'ер краіны Улад Філат і міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы Наталля Герман.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках