3 траўня 2024, Пятніца, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Time: Газавая ўгода з Кітаем паказала слабасць Расеі

53
Time: Газавая ўгода з Кітаем паказала слабасць Расеі

Праз пагадненне аб пастаўках газу ў Кітай Расея выглядае толькі слабай.

Пра гэта сцвярджае аглядальнік Time Рана Фарухар, піша Інапрэса.

Аўтар прыводзіць тры прычыны. Па-першае, паводле ацэнак Capital Economics, Расея па гэтым кантракце атрымае ўсяго 13 млрд даляраў у год, а найважнейшым рынкам для расейскіх нафты і газу застанецца Еўропа.

Па-другое, «не выпадкова, што пагадненне падпісана толькі цяпер, калі Расея апынулася ў складаным становішчы». Паводле звестак аўтара, кошт для Кітая склаў усяго 350 даляраў за 1 тысячу кубаметраў.

Па-трэцяе, расейская старана бярэ на сябе вялікую частку намаганняў па развіцці інфраструктуры. «Кітайцы пакуль абавязаліся патраціць усяго 20 млрд даляраў, але на праект спатрэбіцца не менш як 55», - сцвярджае аўтар.

«Асабліва сумная рыса гэтай угоды: яна толькі ўзмацняе імідж Расеі, як неразвітага экспарцёра прыродных рэсурсаў, якія пастаўляюцца больш кемлівым краінам, што развіваюцца», - так завяршаецца артыкул.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках