3 траўня 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатар Роберт Портман: ЗША могуць дапамагчы Украіне зброяй

27
Сенатар Роберт Портман: ЗША могуць дапамагчы Украіне зброяй

ЗША могуць даць лёгкае ўзбраенне для абароны Украіны.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў крызісным медыя-цэнтры сенатар ЗША ад штата Мэрыленд Роберт Портман, паведамляе УНІАН.

«Амерыканскія вайскоўцы не будуць ваяваць на ўкраінскай тэрыторыі, але ЗША могуць аказаць дапамогу ўкраінскім вайскоўцам, каб яны маглі забяспечыць мір», - сказаў ён. З ягоных слоў, ЗША могуць дапамагчы ўкраінскім вайскоўцам амуніцыяй, а таксама даць лёгкае ўзбраенне, каб украінцы маглі сябе абараніць.

Портман таксама мяркуе, што NАТO павінна актыўна працаваць ва Украіне. Ён паведаміў, што абмяркоўваў гэтыя пытанні сёння падчас сустрэч з прэм'ер-міністрам краіны Арсеніем Яцэнюком і в.а. міністра замежных спраў Андрэем Дзешчыцам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках