29 красавiка 2024, панядзелак, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў гатовы да дыялогу з Парашэнкам, але без ЕЗ і ЗША

28
Лаўроў гатовы да дыялогу з Парашэнкам, але без ЕЗ і ЗША

Масква заяўляе пра гатоўнасць да дыялогу з абраным прэзідэнтам Украіны.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, перадае "Інтэрфакс".

"Мы чуем тое, што кажа Пётр Парашэнка адносна сваіх намераў у тым, што тычыцца сувязяў з РФ, называе гэтыя стасункі найважнейшымі. Мы, як неаднаразова казаў прэзідэнт, гатовыя да дыялогу з прадстаўнікамі Кіева, гатовыя да дыялогу з Пятром Парашэнкам", - сказаў ён у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

"Адзінае, - падкрэсліў Лаўроў, - я б вельмі хацеў, каб заяўленая ім гатоўнасць да дыялогу не абумаўлялася ўнутранымі агаворкамі, як, у прыватнасці, ён згадаў, што будзе гатовы да дыялогу з намі пры пасярэдніцтве Еўразвяза і ЗША".

Расея будзе з павагай ставіцца да волевыяўлення ўкраінскага народа, заявіў Лаўроў.

"Той факт, што галасаванне было арганізавана ў многіх абласцях Украіны - напэўна, гэта пазітыўны факт. Як сказаў прэзідэнт, мы з павагай будзем ставіцца да вынікаў волевыяўлення ўкраінскага народа, - падкрэсліў ён. - Галоўнае, напэўна, толькі каб цяперашнія ўлады з павагай ставіліся да сваіх грамадзян, з павагай ставіліся да народа і забяспечвалі дасягненне кампрамісных дамоўленасцяў, якія ўлічваюць інтарэсы ўсіх палітычных сіл, усіх этнічных, рэлігійных груп".

"Без гэтага наўрад ці нешта атрымаецца", - перакананы Лаўроў.

Пры гэтым ён адзначыў, што перадвыбарчая кампанія на Украіне праходзіла не без праблем, не ўсе кандыдаты на пасаду прэзідэнта гэтай краіны дайшлі да фінішу.

"Сёння ўжо можна сказаць, што перадвыбарчая кампанія была не без праблем", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

"Вы ведаеце, што далёка не ўсе кандыдаты ў прэзідэнты змаглі дайсці да канца дыстанцыі, прычым не таму, што не хацелі гэтага, а таму што ім не было створана нармальных умоваў", - заявіў міністр.

У прыватнасці, адзначыў С. Лаўроў, былі выпадкі запалохванняў кандыдатаў, збіццяў, падпалаў дамоў.

"Былі выпадкі, калі перашкаджалі правядзенню выбарчай кампаніі, не пускалі самалёт аднаго з кандыдатаў і гэтак далей. Многія проста вымушаныя былі зняцца з прабегу, у тым ліку баючыся фізічных наступстваў", - дадаў кіраўнік МЗС РФ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках