29 красавiка 2024, панядзелак, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко заклікаў разабраць барыкады ў Кіеве

5
Клічко заклікаў разабраць барыкады ў Кіеве

Палітык лічыць, што горад павінен паступова вяртацца да мірнага жыцця і сканцэнтравацца на правядзенні рэформаў.

Пра гэта заявіў кандыдат у мэры Кіева, лідар УДАРу Віталь Клічко, паведамляе прэс-служба партыі.

"Ключавая задача Майдана выкананая - мы пазбавіліся ад дыктатара. Сёння людзі выбралі тых, каму яны даверылі рэалізоўваць змены ў краіне. Барыкады выканалі сваю функцыю і павінны быць разабраныя. Гэта адна з ключавых задач не толькі для мэра, а для ўсяго грамадства - вяртанне да мірнага жыцця", - сказаў Клічко.

Палітык таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час трэба вызваліць вуліцу Крэшчацік для праезду, а затым паступова разбіраць барыкады.

Раней у штабе Пятра Парашэнкі паведамілі, што пераможцам на выбарах мэра сталіцы Украіны стаў лідар партыі УДАР Віталь Клічко. Пра гэта таксама сведчаць вынікі экзіт-полаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках