29 красавiка 2024, панядзелак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ прызнала выбары ва Украіне дэмакратычнымі

4
АБСЕ прызнала выбары ва Украіне дэмакратычнымі

Арганізацыя адзначыла высокую яўку выбаршчыкаў і засведчыла, што выбары "адпавядаюць міжнародным абавязацельствам".

Выбары прэзідэнта ва Украіне 25 траўня адпавядаюць міжнародным абавязацельствам, а працэс галасавання і падліку галасоў былі празрыстымі, піша liga.net.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным сёння на сайце арганізацыі.

"Датэрміновыя выбары прэзідэнта Украіны 25 траўня характарызаваліся высокай яўкай выбаршчыкаў і выразным намерам уладаў правесці сапраўдныя выбары, якія ў цэлым адпавядалі міжнародным абавязацельствам, з захаваннем асноўных свабод грамадзян на большай частцы краіны", - сказана ў дакуменце.

"Усё гэта адбывалася, нягледзячы на напружаную сітуацыю ў сферы бяспекі ў двух усходніх рэгіёнах, а таксама ўзмацненне спробаў з боку узброеных груп сарваць працэс у гэтых частках краіны", - адзначылі ў АБСЕ.

Арганізацыя канстатуе: ЦВК і іншыя выбарчыя камісіі "працавалі ў цэлым справядліва i калегіяльна, хоць узнікала некалькі пытанняў адносна празрыстасці іх працы напярэдадні дня галасавання, а некаторыя пастановы, якія прымаліся, магчыма, выходзілі за рамкі іх паўнамоцтваў".

Паведамляецца, што працэсы галасавання і падліку галасоў "былі празрыстымі і ў цэлым адпавядалі ўстаноўленым працэдурам".

"Працэс устанаўлення вынікаў галасавання на пачатковым этапе атрымаў менш станоўчую ацэнку назіральнікаў Міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі, пераважна з-за тэхнічных праблем", - дадалі ў АБСЕ.

Арганізацыя адзначыла таксама сітуацыю на ўсходзе Украіны як тую, якая мае "істотныя негатыўныя наступствы для працэсу падрыхтоўкі да выбараў".

"Сур'ёзныя праблемы ў Данецкай і Луганскай абласцях тычыліся гвалтоўнага блакавання памяшканняў і закрыцця АВК групамі ўзброеных людзей, запалохванняў членаў камісій, у тым ліку выкрадання, пагроз жыццю, пранікненняў у прыватныя памяшканні, захопу абсталявання і выбарчых матэрыялаў, агнястрэльнага ранення даверанай асобы кандыдата", - гаворыцца ў паведамленні.

АБСЕ канстатуе, што гэтыя дзеянні былі накіраваныя на зрыў выбараў і пазбаўленне грамадзян іх асноватворнага права на свабоднае волевыяўленне.

Як паведамлялася, па стане на 13:54 (па мясцовым часе) панядзелка Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 75,08% пратаколаў на прэзідэнцкіх выбарах. На першым месцы знаходзіцца Пётр Парашэнка, за якога аддалі свае галасы 53,89% украінцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках