29 красавiка 2024, панядзелак, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінаватаму ў ДТЗ з гібеллю супрацоўніка ДАІ прад'яўленае абвінавачванне

4
Вінаватаму ў ДТЗ з гібеллю супрацоўніка ДАІ прад'яўленае абвінавачванне

Падазраванаму ў наездзе на супрацоўніка ДАІ Менска прад'явілі абвінавачванне, ён арыштаваны.

"Падазраванаму ў здзяйсненні наезду на супрацоўніка ДАІ прад'яўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 317 (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі", - паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

"Да яго прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, следчыя працягваюць працу па ўстанаўленні фактычных абставінаў справы", - праінфармавала яна.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на СК, ноччу 21 траўня на праспекце Незалежнасці аўтамабілем "Фіят" быў учынены наезд на інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Першамайскага раёна Менска. Супрацоўнік міліцыі ад атрыманых пашкоджанняў памёр на месцы.

"Кіроўца аўтамабіля "Фіят" з месца здарэння ўцёк, але быў затрыманы ў выніку прафесійных і пісьменных дзеянняў калегаў загінулага, адразу ж пасля здзяйснення наезду", - адзначылі ў СК.

Там таксама паведамілі, што ў дачыненні да кіроўцы аўтамабіля "Фіят Скуда", які здзейсніў ДТЗ, у выніку якога загінуў супрацоўнік ДАІ, была ўзбуджаная яшчэ адна крымінальная справа па факце крадзяжу транспартнага сродку.

"Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 214 (Неправамернае завалоданне транспартным сродкам і паездка на ім без мэты крадзяжу) Крымінальнага кодэкса Беларусі", - удакладнілі ў СК.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках