29 красавiка 2024, панядзелак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі з Украінай - 3000 салдат і 200 адзінак бронетэхнікі РФ

14
На мяжы Беларусі з Украінай - 3000 салдат і 200 адзінак бронетэхнікі РФ

Усяго ля межаў Украіны дыслакаваныя больш за 36 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Паводле аператыўных дадзеных суполкі «Інфармацыйны Супраціў», на 12.00 26 траўня групоўкі расейскіх войскаў ля мяжы з Украінай мелі наступную колькасць:

Войскі РФ на тэрыторыі Беларусі:

асабісты склад - каля 3000 чал;

танкі, БМП і БТР - 200;

артсістэмы - 40;

самалёты і верталёты - 60

Насупраць Харкаўскай і Луганскай абласцей:

ас.с. - 4600;

танкі, БМП і БТР - 300;

артсістэмы - 40;

самалёты і верталёты - 70

Насупраць Данецкай вобласці:

ас.с. - 6600;

танкі, БМП і БТР - 600;

арт - 100;

самалёты і верталёты - 100

Акупацыйныя войскі ў Крыме:

ас.с. - 22000 ;

танкі, БМП і БТР - 310;

артсістэмы - 120;

самалёты і верталёты - 100

Войскі РФ у Прыднястроўі:

ас.с. - 3000;

БМП - 35.

(артылерыі, самалётаў і верталётаў ВС РФ у ПМР няма)

Архіўнае фота progorodnn.ru

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках