29 красавiка 2024, панядзелак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NASA склалі ўсепланетны «сэлфі» (Відэа)

3

Аэракасмічнае агенцтва ЗША прэзентавала фатаграфію Зямлі, складзеную з "сэлфі", дасланых добраахвотнікамі.

Пра гэта паведамляе The Mashable.

Усяго для стварэння глабальнай фатаграфіі спатрэбілася 36 тысяч фотаздымкаў, дасланых у рамках акцыі GlobalSelfie, праведзенай у гонар Дня Зямлі 22 красавіка. Узяць удзел у мерапрыемстве маглі ўсе ахвотныя. Для гэтага трэба было сфатаграфавацца на фоне мясцовага пейзажу са спецыяльнай шыльдачкай у руках. Агулам карыстальнікі даслалі звыш 50 тысяч "сэлфі" больш чым са 100 краін.

З поўнапамернай фатаграфіяй можна пазнаёміцца на сайце праекта GigaPan. Фатаграфію можна маштабаваць, каб уважліва разгледзець кожны са складнікаў яе здымкаў. Пры гэтым размяшчэнне фатаграфій на глабальнай карце не прывязана да тых месцаў, дзе яны былі зробленыя, піша NEWSru.com.

У NASA таксама стварылі серыю з шасці тэматычных відэаролікаў, сабраных з дасланых фотаздымкаў. Так, адзін з іх прысвечаны прыгожым куткам планеты, у якіх фатаграфаваліся ўдзельнікі акцыі, іншы сабраны з фатаграфій, на якіх ёсць жывёлы. З усімі ролікамі можна азнаёміцца на канале агенцтва ў YouTube.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках