29 красавiка 2024, панядзелак, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томаш Суровы пакідае ХК «Дынама-Мінск»

8
Томаш Суровы пакідае ХК «Дынама-Мінск»

ХК «Дынама-Мінск» абвясціў сёння аб скасаванні кантракта са славацкім форвардам Томашам Суровым.

Менскі клуб і гулец скасавалі кантракт паводле пагаднення старон. Пры гэтым кіраўніцтва дынамаўцаў падзякавала Томашу Суроваму за сэзон, праведзены ў шэрагах «зуброў». Гэты гулец падпісаў летась двухгадовы кантракт з клубам з беларускай сталіцы. У рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона 2013/14 і затым у Кубку надзеі Суровы сумарна правёў за менчукоў 62 матчы, у якіх набраў 28 (11 +17) бамбардзірскіх балаў пры 22 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-13».

З сыходам Томаша Суровага ў спісе менскага «Дынама» засталося дзевяць легіянераў: галкіпер Ларс Хаўген (Нарвегія), абаронцы Нік Бэйлі (ЗША), Лукаш Крайчак (Чэхія), Іван Шварн (Славакія), нападнікі Раян Вэске (ЗША), Пол Шчэхура, Джонатан Чычу, Мэт Элісан (усе - Канада), а таксама канадскі гулец таго ж амплуа з беларускім грамадзянствам Шарль Лінгле.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках