29 красавiка 2024, панядзелак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты закрылі дзевяць украінскіх банкаў у Крыме

Акупанты закрылі дзевяць украінскіх банкаў у Крыме

Цэнтрабанк Расеі спыніў дзейнасць падраздзяленняў 9 украінскіх банкаў на паўвостраве Крым.

Закрытыя падраздзялення наступных фінустаноў: "Ашчадбанк", "Марфін Банк", "Укрсацбанк", "УкрСіббанк", "Дэльта Банк", CityCommerce Bank, банк "Форум", АўтаКрАЗбанк і "Плацінум Банк".

Дадзенае рашэнне Цэнтрабанк РФ, як паведамляе яго прэс-служба, тлумачыць невыкананнем абавязацельстваў названых банкаў перад крэдыторамі (укладчыкамі).

"Прыняцце Банкам Расеі рашэння аб спыненні дзейнасці на тэрыторыі Крыма і на тэрыторыі Севастопаля структурных падраздзяленняў вышэйзгаданых крэдытных устаноў з'яўляецца падставай для набыцця аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй "Фонд абароны ўкладчыкаў" правоў па ўкладах і ажыццяўлення кампенсацыйных выплат", - паведамляе Цэнтрабанк.

Дадзеныя банкі фактычна ўжо спынілі сваю дзейнасць у Крыме і не маюць намеру яе аднаўляць да заканчэння акупацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках